Міжнародны дзень роднай мовы святкуецца па ініцыятыве ААН амаль ва ўсіх краінах свету. У нашай краіне гэты дзень мае асаблівае значэнне з-за няроўных умоваў існавання беларускай мовы, якія многія называюць дыскрымінацыйнымі. Сапраўды, распачаўшы мерапрыемства Юрый Нагорны (старшыня Таварыства беларускай мовы) распавёў некаторыя факты па якіх наша мова знаходзіцца ў дыскрэмінацыйных умовах, але і прывёў факты пашырэння ўжытку мовы ў стасунках паміж людзьмі. І хаця асноўны фармат святкавання Дня роднай мовы ў Оршы быў вызначаны як напісанне агульнанацыянальнай дыктоўкі, пачалося ўсё з віктары з прызамі. Усім зачытваліся пытанні, адказы на якія прымаліся ў пісьмовым выглядзе. Пасля віктарыны пайшлі выступы аршанскіх паэтаў. Кожны выступоўца спачатку распавядаў гісторыю з жыцця звязаную з мовай. Так, Мікола Камароўскі ўзгадаў прыклад са студэнцкага часу. калі за жаданне вучыцца ва ўніверсітэце на беларускай мове ў людзей былі непрыемнасці ад улады. Ірына Яўланава пачала свой выступ з выказвання, што ёй сорамна за тое што толькі ў дарослым жыцці яна звярнулася да Роднай мовы, толькі ў дарослым жыцці захапілася ёю.
У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў сімвалічны падарунак - календарыкі на роднай мове, была напісана дыктоўка - пісалі верш Янкі Купалы - а 10 чалавек якія далі найбольш правільных адказаў на пытанні віктарыны, атрымалі прызы - беларускія кнігі і майкі з лагатыпам кампаніі "мы - аршанцы, мы - беларусы". Выступоўцам дасталіся асобныя падарункі - старшыня аршанскага таварыства беларускай мовы Юрый Нагорны за свой кошт падпісаў іх на газету "Наша слова".
На відэа: Яўгенія Казлова "Дзень роднай мовы"
На відэа: Яўгенія Казлова "Мова смачная"
На відэа: Мінай Карніенка "Дуброўна"
На відэа: Уладзіслаў Лепяшынскі "Мара"
На відэа: Уладзіслаў Лепяшынскі "Час"