Мы ўжо пісалі пра сітуацыю, якая склалася на ПУП "Элект" Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Тады ж казалі пра тое, што сітуацыя на прадпрыемстве выглядае дзіўнай. Новыя падзеі толькі падліваюць алею ў агонь.
На днях адміністрацыя прадпрыемства давяла да кожнага з працаўнікоў наступны тэкст:
Сэнс такі - у сувязі з выяўленымі памылкамі пры налічэнні зарплаты паведамляем работнікам аб істотным змяненні ўмоў працы. І прапанавана кожнаму распісацца - згодзен ён ці не згодны. Калі не згодны - таго на працягу тыдня чакае звальненне. Вось так.
Толькі вось сувязь паміж памылкай у налічэнні зарплаты і істотным змяненнем умоў працы зразумелая, падобна, адной адміністрацыі. Здавалася б, ну памыліліся з налічэннем зарплаты - выпраўце памылку і працуйце далей. Прычым тут істотнае змяненне ўмоў працы? Больш за тое, у разасланай работнікам паперцы зусім не гаворыцца пра тое, а ў чым уласна кажучы гэта змена ўмоў працы складаецца? Паляпшаюцца ўмовы або пагаршаюцца? Незразумела. Але ўсе павінны распісацца - згодны яны ці не згодны? Згодныя з чым? З катом у мяшку ?!
Адчуванне дзівацтва ад таго, што адбываецца пагаршаецца тым, што ў самы разгар канфлікту дырэктар прадпрыемства пайшоў у адпачынак, а старшыня прафкама злёг на бальнічны.