Ужо больш двух гадоў няма з намі Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Валодаць Беларускім словам лепей за знакамітага дзядзьку Рыгора проста немагчыма, яго лексікон быў настолькі насычаны, настолькі ўнікальны, што пераклады Барадуліна з беларускай мовы нават на паэтычныя французскую, італьянскую мовы не могуць перадаць усяго, што хацеў сказаць аўтар. Толькі на роднай мове можна цалкам адчуць такую паэзію.
Вядомая паэтка з Воршы, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Яўгенія Казлова, узгадвае свае сустрэчы з Рыгорам Барадуліным, кожная з якіх была непаўторнай і раскрывала асобу паэта па-новаму.
Пра сустрэчы Яўгеніі Казловай з Рыгорам Барадуліным можна прачытаць на сайце "Радыё Рацыя".