Партал tut.by апытаў некалькіх экспертаў па пытанні змены школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Сярод апытаных старшыні абодвух саюзаў пісьменнікаў - Барыс Пятровіч і Мікалай Чаргінец, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў і сакратар афіцыйнага саюзу пісьменнікаў Георгій Марчук.
Па вялікім рахнку, эксперты выказваліся падобным чынам: крытэрам адбору пісьменнікаў павінна быць яксць твору, а не палітычныя погляды, пара ўвесці ў праграму Святлану Алексіевіч, выкідаць з праграмы нікога не варта, але варта падбіраць творы больш актуальныя для сёняшняга часу.
Здзівіў і, нават, выклікаў вялікае абурэнне ў сеціве толькі сакратар чаргінцоўскага саюзу пісьменнікаў Георгій Марчук.
У прыватнасці, ён выказаўся за змяньшэнне ў школьнай праграме колькасці твораў Уладзіміра Караткевіча. А пра раман "Каласы пад сярпом тваім" сказаў што гэта "большой тягомотный роман", які дзеці не "осилят". Акрамя Караткевича, сакратар саюзу пісьменнікаў выказаўся супраць уключэння ў праграму Алексіевіч і Міцкевіча, бо яны пісалі не на беларускай мове, а таксама супраць "Малітвы" Бураўкіна, бо "стихотворение было написано для гимна БНФ".
Цалкам інтэрв'ю можна прачытаць тут.