Груз імпартных памідораў агульнай вагою 18,2 тоны на суму 717 мільёнаў рублёў канфіскаваны 14 сакавіка ў даход дзяржавы. Гэты груз быў затрыманы яшчэ 25 лютага каля вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёну. Прадпрымальнік з Жыткавічаў перавозіў іх без адпаведных дакумантаў.
12 сакавіка памежная служба расейскага ФСБ паведаміла пра затрыманне на мяжы 8 танаў Капыльскага сыру, які беларусы спрабавалі правезці ў Расію прыкрыўшы газіроўкай.