Зводка УУС за 16 сакавіка паведамляе пра два здарэнні ў рэгіёне. У Аршанскім раёне ў перыяд з вечара 13 сакавіка па вечар 14 сакавіка невядомы вырваў прабой дзвярэй сарая, які належыў інваліду і знаходзіўся каля дома гаспадара і скраў адтуль бензапілу, зварачны апарат, гумавы човен, намёт, некаторыя рыбалоўныя прылады і электраінструмант агульнай сумай на 5 мільёнаў рублёў.
У Талачынскім раёне ў перыяд з 11 па 15 сакавіка была абкрадзена піларама аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. Невядомы скраў заточны станок на суму 14,5 мільёнаў рублёў. Аказалася, што скралі яго супольна тры чалавекі: маладзён 22 год, які ўжо быў судзімы за крадзёж, пенсіянер і жанчына.