У Оршы 15 сакавіка быў скрадзены вельмі дарагі ровар "Спецыялізэд" 2015 года выпуска. Ровар ацэнены ў 9 мільёнаў рублёў. Скрадзены ён быў невядомым з тэхнічнага памяшкання, калі гаспадар пакінуў транспарт без нагляду ўсяго на 5 хвілін.
У Талачынскім раёне ноччу быў затрыманы мікрааўтобус, якім кіраваў жыхар горада Белаазёрска. Без патрэбных дакумантаў мужчына перавозіў 2,4 тоны каляровых металаў.
Каля вёскі Буда Дубровенскага раёну быў затрыманы жыхар вёскі Жытомля Гродзенскага раёна, які перавозіў вельмі буйную партыю - 93,6 кілаграмаў - Насвая.
А ў вёсцы Раздольная Талачынскага раёну ў прыватным доме знойдзены рэвальвер "невысветленага ўзору" 38 калібра і 25 патронаў да яго. Заведзена крымінальная справа.
У вёсцы Азярцы Талачынскага раёну вечарам 16 сакавіка загарэўся прыватны дом. Пацярпелых няма. Дом атрымаў значныя пашкоджанні.