Пасля Новага году на электронны адрас сайту ўсё часцей пачалі паступаць паведамленн і пра складанасці на аршанскіх прадпрыемствах. Нажаль, не пра ўсе іх можна напісаць, але тэндэнцыя заўважная - дзесці заробкі пачалі даваць пазней, дзесці яны значна скараціліся. Пры гэтым, дзяржаўныя СМІ не акцэнтуюць увагі на гэтых праблемах, больш, як заўсёды, распавядаючы пра поспехі і перспектывы. Таму многія жыхары краіны, атрымліваючы яўна меньшыя заробкі (асабліва гэта бачна ў валютным эквіваленце і ў пераліку на кошт тавараў), не разумеюць што эканамічная сітуацыя пагоршылася. А агульная ситуацыя сказваецца і на канкрэтных прадпрыемствах.
Прапануем вам выказаць сваё бачанне на прадпрыемства на якім працуеце вы. Для гэтага на галоўнай старонцы сайту з'явілася новае апытанне: "Як змянілася сітуацыя на вашым прадпрыемстве пасля Новага году?" Акрамя таго, прапануем вам выказвацца па гэтым пытанні ў каментарах да гэтага артыкула.