Міхась Кукабака 17 гадоў правёў у турмах, лагерах і псіхіятрычных лякарнях закрытага тыпу Савецкага Саюзу за свае перакананні. На некаторы час яго імя было запыта грамадскасцю, а сам ён жыў у Маскве. У 2013 годзе беларускія правабаронцы наведалі дысідэнта ў расійскай сталіцы і ўзялі вялікае інтэрв'ю. А ў 2014 годзе па запрашэнні Праваабарончага цэнтру "Вясна" ён сам наведаў Радзіму, пад час гэтага візіту і быў зняты фільм "Дысідэнт".
Рэжысёрфільма Віктар Трацьякоў і сцэнарыстка Паліна Сцепаненка аршанцы, але ў Оршы фільм яшчэ ні разу не паказваўся. Прэзентоўваем вашай увазе скарочаную версію фільма.
На фота: Міхась Кукабака
На фота: Віктар Трацьякоў