Экспертамі выступілі краязнаўцы Віктар Лютынскі і Алесь Шутаў. Гаворка ішла пра шматлікія памылкі ў гарадской тапаніміцы Оршы - ёсць выпадкі, калі зусім розныя і далёка адлеглыя адзін ад аднаго дамы маюць адзін і той жа паштовы адрас, ёсць выпадкі, калі ў нумарацыи дамоў разабрацца зможа толькі акадэмік. Акрамя таго, праблемы выклікала прыняцце Аршанскім райсаветам рашэння "Аб нармалізацыі назваў вулічнай сеткі ў горадзе Орша". У выніку некаторыя вуліцы, названыя першапачаткова ў гонар адных вядомых людзей, апынуліся фактычна перайменаваны ў гонар іншых - але з такім жа прозвішчам. Пра такі выпадак з вуліцай Чэбрыкава мы ўжо пісалі.
Акрамя таго на круглым стале абмяркоўваліся пытанні вяртання гістарычнай тапанімікі Оршы.
На відэа: Алесь Шутаў пра вуліцу Марата
На відэа: Алесь Шутаў пра першую ўзгадваемую ў Оршы вуліцу
На відэа: Алесь Шутаў пра тапаніміку часоў Рэчы Паспалітай
На відэа: Алесь Шутаў пра тапаніміку часоў Расійскай Імперыі
На відэа: Віктар Лютынскі пра рашэнне райсавета