Пажар адбыўся ў ноч з 22 на 23 сакавіка ў вёсцы Слабодка Талачынскага раёну. Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, вагонь ужо бушаваў ваўсю, а дах дома абваліўся. Гаспадара дома ратавальнікі выцягнулі з веранды з апёкамі 1-4 ступені 75% цела. Пацярпелы шпіталізаваны. Мужчына 1957 года нараджэння пражываў адзін, хаця ў гэты дзень да яго заходзіў прыяцель. Разглядаемая прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні цыгарэтаў.
За некалькі гадзін да гэтага здарэння, пажар дома адбыўся і ў вёсцы Асінаўка Сенненскага раёна. У дадзеным выпадку абыйшлося без пацярпелых.
А 4-50 той жа ноччу яшчэ адзін дома загарэўся па вуліцы Маякоўскага ў Дуброўна. У выніку пажару значна пашкоджаны дом, але таксама абыйшлося без ахвяраў.
Фота з пажару ў Талачынскім раёне з сайту МНС.