Пасля аб'яднання горада і раёна чакаліся значныя змены ў спісе акругаў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Змены адбыліся перш за ўсё ў вясковых акругах. Гэта і лагічна, сёння на вёсцы пражывае значна меньшая колькасць выбарцаў. Па-сутнасці, колькасць гарадскіх дэпутатаў (на кожную акругу будзе абраны адзін дэпутатаў) засталася тая ж - 30 чалавек. Яшчэ 7 будуць абраныя ад тых жыхароў, якія раней абіралі 35 дэпутатаў раённага савету. З першаай па 26-ую аругі знаходзяцца на тэрыторыі Оршы, тры дэпутаты раённага савету абяруць у Барані і аднаго ад Балбасава і некалькіх бліжэйшых вёсак.
На кожнай акрузе колькасць выбаршчыкаў складае ў сярэднім па 3.000 чалавек.
Абласных дэпутатаў па ўсёй Віцебшчыне будзе абрана 60 чалавек, 8 з іх абяруць па Аршаншчыне.