Здарэнне адбылося на мехдвары прадпрыемства "Коханава-Агро" у вёсцы Заазер'е Талачынскага раёну днём 29 сакавіка. Тут знаходзіўся закінуты будынак пабудаваны ў 1976 годзе, які з 2011 аніяк не эксплуатуецца. Скарыстацца з такой безгаспадарчасці вырашыў 67-гадовы мужчына. Па інфармацыі МНС, мужчына самавольна вырашыў разабраць будынак. Але пад час разборкі на яго рухнула пліта перакрыцця. Прыехаўшыя пажарныя з дапамогай гідраўлікі дасталі з-пад завалу труп мужчыны.
Сайт МНС паведамляе пра яшчэ адну трагедыю ў суседніх з намі раёнах - у вёсцы Вялікі Азярэцк Сененскага раёну раніцай 27 сакавіка пад час пажару ў сваім доме загінуў яго гаспадар.
Таксама пажары 28 сакавіка адбыліся ў Пасёлке №11 Дубровенскага раёну і Заольша Лёзненскага раёну - у абодвух гэтых выпадках абыйшлося без ахвяраў.