Наш сайт у суботу паведамляў аб рабаванні крамы ў Барані.
Жыхар горада Барань Аршанскага раёна падазраецца ў разбойным нападзе на мясцовую краму, распавялі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама.
У Аршанскі РАУС 2 красавіка ў 13.17 звярнулася адміністратар гандлёвага аб'екта і заявіла, што пару хвілін таму невядомы зайшоў у краму, пагражаючы нажом завалодаў Br1,6 млн выручкі і схаваўся.
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Аршанскага РАУС з дапамогай запісы камер відэаназірання высветлілі асобу падазраванага. Ім аказаўся непрацуючы мясцовы жыхар 1986 года нараджэння, які абвешчаны ў вышук. Міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 (разбой) КК Беларусі.