Сезон вайсковых знаходак адкрыў суседні Сенненскі раён. Тут каля вёскі Галашчакіна ў абедзены час 4 красавіка былі знойдзены і размініраваны 31 артылерыйскі снарад, 11 узрывацеляў да іх і граната - усё часоў Другой Сусветнай вайны.
Гэта не рэдкая знаходка ў нашых краях, асабліва часта зброю часоў вайны знаходзяць у Дубровенскім раёне, дзе ў мінулым годзе па ініцыятыве і за сродкі ўраджэнца Дубровеншчыны, а сёння жыхара Оршы Міная Лявонавіча Карніенка быў ўсталяваны помнік загінулым ад такіх знаходак землякам.