Нагадаем, што злачынства адбылося 2 красавіка каля 13 гадзін. На наступны дзень - 3 красавіка - міліцыя падцвердзіла інфармацыю пра здарэнне. У афіцыйнай міліцэйскай інфармацыі таксама паведамлялася, што мужчына пагражаючы прадавачцы нажом адабраў 1,6 мільёнаў рублёў. Злачынца - мясцовы жыхар 1986 года нараджэння. З дапамогай камераў відэаназірання асоба рабаўніка была высветлена.
А 4 красавіка злачынца быў затрыманы, пра гэта на наступны дзень паведаміў сайт МУС.