Сайт УУС за перыяд з 28 сакавіка па 3 красавіка паведамляе пра некалькі злачынстваў у рэгіёне акрамя рабаўніцтва крамы ў Барані. Раніцай 29 сакавіка ў Сененскую міліцыю паступіла паведамленне пра крадзёж - сарай мясцовага жыхара стаў ахвярай невядомага злачынцы, які ў нейкі час з кастрычніка (калі гаспадар апошні раз правяраў сваю маймасць) вынес з сараю станіну дрэваапрацоўчага станка і металічную сетку ў дадзеным выпадку размова ідзе пра "металіста" - дробнага злачынцу, якія крадзе і здае металалом.
У сераду 30 сакавіка ў міліцыю звярнулася пенсіянерка 1933 года нараджэння. Пры невядомых абставінах у яе з кватэры знікла торба ў якой было 100 еўра, дакуманты і банкаўская картка. У той жа дзень да міліцыі звярнуўся супрацоўнік МНС - з будаўніцтва яго дома невяломы скраў электрашчыт, электралічыльнік, 4 выключальнікі і тры разеткі, агулам на суму 7,6 мільёнаў рублёў.
1 красавіка ў Аршанскі РАУС звярнуўся прадпрыемальнік у якога ў папярэднім тыдзень (з 21 па 28 сакавіка) з кузава машыны невядомы скраў 4 аўтамабільных колы на суму 10 мільёнаў рублёў.
А яшчэ ў перыяд з 29 сакавіка па 3 красавіка ў талачыне ў пенсіянеркі невядомы скраў з гаражу два рухавіка, адціснуўшы двярны замок на браме гаражу.