Турніры адбываліся з лютага і многія матчы былі вельмі прынцыповымі, бо маюць шматгадовую гісторыю ўнутрыгарадскога супрацьстаяння. Усе матчы праходзілі ў спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага, 77.
Чэмпіёнам Аршанскага раёну сярод жаночых каманд стала СДзЮШАР № 2, якая апярэдзіла "Оршагаз". Валейбалісткі "Ільнокамбіната" выйгралі бронзавыя медалі, "Экамол" стаў 4-м. СДзЮШАР № 2 выйграла таксама і Кубак Аршанскага раёну.
У чэмпіянаце Аршанскага раёна сярод мужчынскіх каманд перамогу атрымаў "Оршагаз", якому ўдалося абагнаць "Лакаматыў", а бронза ў СДзЮШАР № 2.
У Кубку "Лакаматыву" ўдалося ўзяць рэванш у "Оршагаза".