38-гадовы жыхар Оршы перасоўваўся на аўтамабілі ГАЗ каля вёскі Рыжычы Талачынскага раёну. Жанчына ляжала на крайняй левай паласе праезнай часткі, кіроўца, відаць, не заўважыў яе альбо не паспеў зрэагаваць і здзейсніў наезд.
Жанчыне было 35 год, яна пражывала ў вёсцы Буда Дубровенскага раёну. Падрабязнасці высвятляюцца.