Абласныя камандныя спаборніцтвы па шахматах і шашках на гэты раз прымала Орша. Суддзёй шахматнага турніру быў Мікалай Жукаў, шашачнага - Мікалай Невар. Удзел у спаборніцтвах бралі каманды 8 раёнаў - Аршанскага, Бешанковіцкага, горада Віцебска, Вушацкага, Дубровенскага, Лёзненскага, Пастаўскага і Талачынскага. Каманда Віцебска выйграла і шашачныя, і шахматныя змаганні. Каманда Аршанскага раёну паўсюль заняла 2-е месца, а замыкаў тройку лепшых у абодвух відах Пастаўскі раён.
Разам з тым у Дуброўне адбыліся адкрытыя абласныя шахматныя спаборніцтвы сярод сельскіх раёнаў, дзе прыняла ўдзел і каманда СДзЮШАР № 2 з Оршы. Прадстаўлялі каманду Мікалай Жукаў, Дзмітрый Кананенка і Міхей Навуменка. Аршанская каманда другі год запар выйграла дадзены турнір.
Здымкі сайту goroo-orsha.by.