Сайты МУС і УУС паведамлялі на гэтым тыдні пра наступныя здарэнні ў Аршанскім і суседніх раёнах. 1 красавіка у Сенненскім раёне абкралі мясцовага маладога выкладчыка. З яго кватэры пры невядомых абставінах былі скрадзены залатое колца, 210 даляраў, 85 еўра, 16 з паловай тысяч расійскіх рублёў і 850 тысяч беларускіх.
5 красавіка ў Арэхаўску было абкрадзена лецішча мясцовага жыхара. З доміку на лецішчы былі скрадзены бензапіла, шурупавёрт, электрарухавік, наждак і тры алюміневых бедона - агулам на суму 4,9 мільёны рублёў. Папярэдне высветлена, што злачынства здзейснілі жыхары Арэхаўска 1987 і 1983 гадоў нараджэння.
У той жа дзень у міліцыю паступіла паведамленне, што прайшоўшай ноччу з пад'езда дома быў скрадзены ровар "Стэллс-Навігатар" 2015 года выпуска.
У нядзелю 10 красавіка ў Сенненскім раёне з прыватанага сараю былі скрадезны бензапіла і бензакаса.
У Лёзненскім і Сенненскім раёнах адбыліся забойствы. У Лёзненскім каля вёскі Смародзіна на аўтобусным прыпынку быў знойдзены жыхар Наваолацку 1973 года нараджэння. Мужчына быў яшчэ жывым, але моцна збіты. Як высветлілася, у сварцы якая адбылася на прыпынку і перарасла ў мардабой яго збіў жыхар вёсцы Сініцы Бешанковічскага раёну. 7 красавіка Навапалачанін памёр у бальніцы і заведзеная раней крымінальнай справа была перакваліфікавана.
У Багушэўску ў сваім доме сужыцельніцай быў забіты 32-гадовы мужчына. Жанчына 1989 года нараджэння пасля сумеснага распіцця алкаголю і далейшай сварцы нанесла яму некалькі раненняў у грудную клетку і жывот, з-за чаго ён памёр на месцы.