У пятніцу 8 красавіка вечарам у вёсцы 10-ы Блок Пост загарэўся аўтамабіль ЗАЗ. У той жа дзень у Лёзненскім раёне ў вёсцы Макарэнкі згарэў прыватны сарай.
А ў нядзелю а 23-45 у вёсцы Мажэеўка загарэўся дом барачнага тыпу. У выніку пажару знішчана 60 квадратных метраў даху. Ва ўсіх выпадках ахвяраў няма, а прычыны здарэнняў высвятляюцца.
Па інфармацыі МНС