Восень 2015 года адзначылася для аршанскіх аўтааматараў шматлікімі крадзяжамі аўтамабільных колаў. За адну ноч невядомыя разувалі па некалькі машынаў. Міліцыя знайшла падазраваных і пасля таго на доўгі час у зводках МУС і УУС паведамленні пра крадзяжы колаў зніклі.
Але 11 красавіка раніцай у міліцыю звярнулася жанчына з заявай, што ў ноч з 18 гадзін 10 красавіка па 7 раніцы 11 красавіка невядомыя з яе Пежо, якое стаяла каля дома знялі ўсе 4 колы. заведзена крымінальная справа.