Ахвярамі махляра-валютчыка станавіліся наведвальнікі універсама "Першамайскі" і рынку "Ждановічы". Аршанец 1987 года нараджэння падыходзіў да чэргаў у пункты абмену валюты і прапаноўваў памяняць грошы хутчэй і па больш выгоднаму курсу. Каб яго было цяжэй апазнаць, мужчына апранаў акуляры або розныя шапкі. Калі кліент пагаджаўся на яго паслугі, то мужчына адлічваў патрэбную суму, даваў яе патрымаць у руках, каб "кліент" мог падцвердзіць, што там менавіта агавораная колькасць грошай. Потым махляр забіраў грошы, "каб дадаць працэнты зверху". Але насамрэч, менавіта, у гэты момант колькасць грошай змяньшалася і пацярпелы атрымліваў няпоўную суму.
Следчыя следчага камітэту мяркуюць, што пацярпелых ад дзейнасці аршанца значна больш чым тых хто звярнуўся ў міліцыю, а таксама, што мужчына мог дзейнічаць не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах. Таму звяртаюцца да тых хто мог пацярпець ад дзейнасці зламысніка з просьбай паведаміць пра такія факты па тэлефонах: (017) 285-73-79, (017) 288-76-02, (017) 395-75-67, (044) 500-31-11