Сайт МУС сёння распаўсюдзіў наступную інфармацыю: "Вблизи д.д. Клюковка и Понизовье Оршанского района в 09.45 при проведении земляных работ обнаружено 22 артиллерийских снаряда и 62 минометные мины времен Великой Отечественной войны, которые обезврежены группой разминирования в/ч 5524."
Відавочна, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра адно сховішча зброі, але, нажаль, зусім не зразумела дзе ж канкрэтна яно было выяўлена. Клюкаўка і Панізоўе знаходзяцца на вялікай адлегласці адна ад адной і з розных бакоў райцэнтра.
Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці падобнай знаходкі ў Горацкім раёне. Нагадаем, што там каля вёскі Стан было выяўлена 40 гранатаў, 18 снарадаў і 5 мінаў. Аказваецца, іх добраахвотна здаў мясцовы чорны капацель, які шукаў зброю часоў вайны і аднаўляў яе. Адзначаецца, што мужчына ўжо быў судзімы за захоўванне такой зброі. Але на гэты раз мужчына абыйдзецца без завядзення крымінальнай справы - да 15 красавіка ў Беларусі праводзіцца акцыя "Арсенал", у рамках якой любы чалавек можа здаць зброю і не мець праблемаў з міліцыяй.