09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Дружба моцная, піянерская

15.04.2016 18:04

2741 прагляд, 0 каментароў

Міжнародная праграма «Дня піянерскай дружбы» ў гэтым годзе аб'ядноўвае ўзаемнымі візітамі піянераў Масквы і Оршы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня абласнога Савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Юлія Іванова.

Аказваецца, Віцебская абласная піянерская арганізацыя ўжо чацвёрты год рэалізуе міжнародную праграму «Дні піянерскай дружбы». «З пачатку супрацоўніцтва мы раз у год абменьваемся дэлегацыямі, каб дзеці змаглі пагутарыць, завязаць кантакты, падзяліцца вопытам і планаваць сумесныя праекты. Упершыню масквічы да нас прыязджалі ў Віцебск, затым ў Віцебскі раён, Полацк, цяпер на чарзе Орша. Адпаведна піянеры з гэтых месцаў наведвалі расійскую сталіцу. Геаграфію мы мянялі спецыяльна, паколькі ў кожным раёне свая фішка, свае праекты », - патлумачыла Юлія Іванова.

Дэлегацыю дружыны «Чырвоная Прэсня» Маскоўскай гарадской піянерскай арганізацыі ў гэтым годзе прымаюць у сябе хлопцы і дзяўчаты з Оршы. Сустрэча пройдзе 16 красавіка на базе сярэдняй школы № 12. Гасцей чакае інтэрактыўная панарама вопыту работы аршанскіх раённых штабоў «Цімуравец» і «Ініцыятыва» і канцэртна-гульнявая праграма "Будзем знаёмыя, будзем сябраваць». Акрамя зносін, абмеркавання дзейнасці кожнай з арганізацый запланаваны экскурсія па Оршы і ўскладанне кветак да мемарыяльнага комплексу «Кацюша», помніка К. Заслонава.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дружба моцная, піянерская

Міжнародная праграма «Дня піянерскай дружбы» ў гэтым годзе аб'ядноўвае ўзаемнымі візітамі піянераў Масквы і Оршы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня абласнога Савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Юлія Іванова.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение