09:00

-4

7 м/с

1006 гПа

12:00

-2

8 м/с

1005 гПа

15:00

-0

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

Орша, Культура

Храналогія гісторыі і культуры Оршы. Ч.1

15.04.2016 21:59

4561 прагляд, 36 каментароў

Паважаныя чытачы! З сённяшняга дня мы пачынаем цыкл матэрыялаў "Храналогія гісторыі і культуры Оршы" ад вядомага аршанскага гісторыка і краязнаўцы Вікара Паўлавіча Лютынскага.

Аб аўтары:

Лютынскі Віктар Паўлавіч (1963, г. Орша), гісторык, краязнавец. Працаваў настаўнікам. З верасня 1995 г. навуковы супрацоўнік Музея гісторыі і культуры г. Оршы, загадчык (1997-2006). 3 кастрычніка 2006 г. працуе ў Аршанскім дзяржаўным механіка-эканамічным каледжы. Выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Комплексна вывучае Аршаншчыну, аддаючы перавагу даследаванню жыцця і дзейнасці славутых землякоў, праву і злачыннасці ў гісторыі Оршы, даследуе падзеі Першай і Другой сусветных войнаў ў краі. Найбольш значнымі творамі з’яўляюцца ілюстраваны гістарычны каляндар-даведнік «Орша: падзеі і людзі. 1067-2007 гг.», «Орша пад нямецкай акупацыяй (1941-1944)», «Наш край в войне 1812 года», «Орша ў Першай сусветнай вайне», «Яўрэйскі пагром 1905 года ў Оршы», «Проституция в Орше: страницы истории», «История оршанской тюрьмы (XVIII – начало ХХ в.)». Працуе над «Ілюстраванай храналогіяй гісторыі і культуры Оршы», біяграфічным даведнікам «Хто ёсць хто ў гісторыі і культуры Оршы».

Укладальнік і рэдактар «Аршанскага краязнаўчага зборніка», №2 (1997). Аўтар сцэнарыяў да відэафільмаў Э.Э. Навагонскага «Орша гістарычная», «Днепр і Орша», «Калегіум езуітаў», «Ільінская царква», «Орша ў філатэліі» і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў да кніг «Памяць» Оршы і Аршанскага раёна, Жлобінскага і Светлагорскага раёнаў.

Працаваў намеснікам старшыні праўлення грамадскага аб’яднання «Фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры» (2000-2006). Прымаў удзел ва ўсталяванні мемарыяльных дошак С. Собалю (1998), І. Флёраву (2001), савецкім ваеннапалонным, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны (2005); памятнага знака Куцеінскаму Свята-Успенскаму манастыру (2004). Узнагароджаны памятным знакам «2000 год хрысціянству» (2000). Дэлегат Чацвёртага Усебеларускага народнага сходу (2010).

“Здаецца, сёння ніхто болей у такой ступені, як Віктар Паўлавіч, не валодае веданнем усемагчымых крыніц па гісторыі Оршы. І гэта не можа не выклікаць спадзявання: з’явяцца і новыя краязнаўчыя падсумоўванні пра далёкія і блізкія аршанскія часіны”.

Алесь Карлюкевіч, пісьменнік, краязнаўца, дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда”, з артыкула “Знічкі Айчыны”, “Голас Радзімы”, 03.02.2011 г.

ІЛЮСТРАВАНАЯ ХРАНАЛОГІЯ ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ ОРШЫ

Ад аўтара

Прапаноўваемая “Ілюстраваная храналогія...” змяшчае найбольш важныя падзеі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця горада на Дняпры за амаль тысячагадовую гісторыю яго існавання. У ёй знойдуцца звесткі пра ўраджэнцаў Оршы, якія набылі вядомасць і маюць пэўныя дасягненні ў грамадскай і гаспадарчай дзейнасці, навуцы, культуры, спорце. Змешчаны і кароткія біяграфічныя звесткі пра ўраджэнцаў іншых мясцін, у жыццяпісе якіх ёсць і “аршанская старонка”.

Нагадаю, што ў 1992 годзе выйшаў з друку даведнік краязнаўца Аляксандра Кудзіна “Храналогія гісторыі Оршы”. У 1993 годзе Аляксандра Мікалаевіча не стала. Аддзел культуры гарвыканкама ў 1994 годзе пачаў працу па дапаўненню і ўдакладненню даведніка. На жаль, другое выданне яго, прымеркаванае да 930-годдзя Оршы, з розных прычын так і не з’явілася. I хоць у 1997 годзе ў Мінску пабачыў свет ілюстраваны даведнік вядомага журналіста і краязнаўца Святаслава Асіноўскага “Орша: залатыя стрэлы на блакітным полі”, патрэба ў працы над “Храналогіяй...” не знікла. Вашай увазе прапануецца своеасаблівы аршанскі летапіс (да 2012 года ўключна).

Ілюстрацыйны матэрыял, які будзе суправаджаць большасць занатаваных падзей і звестак з біяграфій, запазычаны з музейных і архіўных фондаў, друкаваных выданняў, Інтэрнэту, прыватных збораў.

Зразумела, што не ўсе падзеі і імёны, вартыя ўвагі і памяці нашчадкаў, будуць пералічаны ў прапануемай ”Ілюстраванай храналогіі…”. На жаль, непазбежны тут памылкі і недакладнасці. Аўтар будзе вельмі ўдзячны за слушныя заўвагі, удакладненні і дапаўненні. Звязацца з ім можна праз рэдакцыю сайта, або пісаць на электронны адрас: [email protected] Спадзяюся, што прапануемы матэрыял будзе цікавым і карысным для ўсіх, хто жадае больш ведаць пра мінулае Оршы.

Пачатак ХІ ст.

Дзядзінец старажытнай Оршы (плошчай 0,57 га) размяшчаўся ў сутоках рэк Дняпра і Аршыцы, дзе выяўлены паселішчы бронзавага і жалезнага вякоў. Орша ўзнікла як адзін з фарпостаў на ўсходніх межах Полацкай зямлі. Па меркаванню некаторых гісторыкаў, заснавальнікам Оршы, мог быць Брачыслаў Ізяславіч (?-1044), полацкі князь (1003-44), якому ў 1021 годзе кіеўскі князь Яраслаў Мудры саступіў гарады Віцебск і Усьвяты.

Гарадзішча. Сучасны выгляд. Фота аўтара.

Гарадзішча – гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. Фота аўтара.

1060 г.

Шэраг навукоўцаў выказвалі меркаваннне, што Орша была ўступлена полацкаму князю за яго ўдзел у паходзе паўднёварускіх князёў на торкаў.

Карта “Беларускія землі ў ХІ ст.” Аўтар В.М. Цемушаў.

1067 г.

Орша ўпершыню згадваецца ў „Аповесці мінулых гадоў” як “Рьша у Смолиньска” у сувязі з міжусобнай барацьбой паміж полацкім князем Усяславам Брачыславічам і сынамі Яраслава Мудрага.

Захоп Усяслава Брачыславіча з сынамі “на Рьши у Смолиньска” і затачэнне яго ў поруб у Кіеве. Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу.

Пачатак ХІІ ст.

Пасля падзелу Полацкай зямлі на княствы-удзелы Орша ўвайшла ў склад Віцебскага княства.

Карта “Беларускія землі ў перыяд раздробленнасці”. Аўтар В.М. Цемушаў.

1113 г.

Оршай авалодаў менскі князь Глеб Усяславіч (1060(?)-13.9.1119).

Актавая пячатка Глеба Менскага.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Храналогія гісторыі і культуры Оршы. Ч.1

Паважаныя чытачы! З сённяшняга дня мы пачынаем цыкл матэрыялаў "Храналогія гісторыі і культуры Оршы" ад вядомага аршанскага гісторыка і краязнаўцы Вікара Паўлавіча Лютынскага.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение