Толькі нядаўна большасць СМІ краіны абляцела паведамленне, што ў Барані п'яны дворнік "замініраваў" адну з бараньскіх школаў. Як высветлілася, паведамленне пра бомбу ў школе аказалася ложным і дворнік можа быць прыцягнуты да адказнасці. А сёння - 19 красавіка - бараньцаў напужалі новай "бомбай". На гэты раз падазрэнне выклікаў пакунак, пакінуты на аўтобусным прыпынку (той прыпынак які ў народзе называюць "каля самалёта").
Прыблізна а 14-30 міліцыянты ў бронекамізэльках і шлемах эвакуявалі людзей з прыпынку - адвялі на бяспечную адлегласць, з бліжэйшай аляцоўкі адправілі дзяцей па дамах і перагарадзілі дарогу, каб не прапускаць пешаходаў. Калі ж пакет прыадкрылі і паглядзелі ўнутар, аніякай бомбы ў ім не аказалася - ложная трывога.