Вечарам 17 красавіка ў міліцыю звярнулася жыхарка адной з вёсак Аршанскага раёна з заявай пра тое, што невядомы скраў з яе незакрытай веранды аж 150 кілаграмаў зерня на суму ў 1 мільён рублёў. На наступны дзень міліцыя высветліла падазраванага - ім аказаўся 20-гадовы аднавясковец.
На наступны дзень ў міліцыю звярнуўся пенсінер з Оршы. Па яго словах, у сараі на яго лецішчы ў вёсцы Добрына Сенненскага раёну невядомы сарваў навясны замок і скраў плуг, акучнік і тры бараны на суму 1,7 мільёны рублёў.