У Оршы ўжо праходзілі чэмпіянаты па такім незвычайным танцы як брэйк-данс. Але ўпершыню спаборніцтвы будуць мець міжнародны характар. Сярод журы прадстаўнікі Расіі, Беларусі і Украіны, з гэтых жа краінаў будуць і ўдзельнікі. Чэмпіянат мусіць атрымацца відовішчным, бо акрамя дзяцей у ім прымуць удзел і даволі прафесійныя танцоры. Увогуле ўзрост удзельнікаў будзе ад 6 да 30 год. Пачнецца чэмпіянат а 14-00 у нядзелю 24 красавіка ў ГЦК (былая "Победа")
На відэа: урывак з папярэдняга чэмпіянату ў Оршы