Першы раз запасы зброі каля вёскі Радзіонаўка (вёска знаходзіцца на дарозе Дуброўна-Горкі, не далёка ад скрыжавання з дарогай Орша-Горкі) былі знойдзены 18 красавіка пры правядзенні земляных работаў. Былі знойдзены 14 артылерыйскіх снарадаў і 53 узрывацеля да іх.
Другі раз каля той жа вёскі зброю знайшлі праз тыдзень - 25 красавіка. Гэты склад знайшлі вайскоўцы пры правядзенні адмысловых пашуковых мерапрыемстваў. Другая знаходка складалася з 48 артылерыйскіх снарадаў і 91 узрывацеля да іх. Уся зброя часоў Другой Сусветнай вайны.