03:00

+9

5 м/с

978 гПа

06:00

+9

5 м/с

979 гПа

09:00

+9

6 м/с

981 гПа

12:00

+11

7 м/с

984 гПа

15:00

+11

5 м/с

985 гПа

Орша, Культура

Храналогія гісторыі Оршы ч. 2

27.04.2016 09:17

4186 праглядаў, 1 каментар

Працягваем друк працы аршанскага краязнаўцы Віктара Лютынскага

ХІІ ст.

Пляцоўка гарадзішча ўмацавана валам. З гэтага часу, па меркаванню археолага В. Ляўко, Орша становіцца “градам”, г.з. населеным пунктам з ваенна-адміністрацыйнымі функцыямі. З напольнага боку гарадзішча за штучным ірвом і насупраць яго за ракой Аршыцай пачынаюць фарміравацца гарадскія пасады. З гэтага часу Орша магла ўжо выступаць у якасці цэнтра пэўнай акругі – воласці.

Аршанскае гарадзішча. Фота аўтара.

Рубяжы валасцей і пагостаў Х-ХІІ стст. (з кнігі В.М. Ляўко “Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси. Мн., 2004)

ХІІ-ХІІІ стст.

Гэтым часам датуюцца самые раннія прадметы матэрыяльнай культуры, знойдзенныя на Аршанскім гарадзішчы.

Рэчы з ніжніх пластоў Аршанскага гарадзішча (паводле А.М. Ляўданскага).

Гаршчок. ХІІІ ст. (паводле В.М. Ляўко).

1116 г.

Орша захоплена смаленскім князем Вячаславам (1083-1155), сынам Уладзіміра Манамаха: “И взя Вячаслав Ръшю и Копысу».

Смаленскі князь Вячаслаў І. Малюнак ХІХ ст.

1120-я гг.

Манахам Кіева-Пячэрскай лаўры Нестарам створаны летапіс „Аповесць мінулых гадоў”, у якім упершыню ўпамінаецца Орша.

Летапісец Нестар.

1171 г., 7 мая

Паводле загаду друцкага князя Рагвалода Барысавіча (у хрышчэнні Васіль) на вялізным валуне паблізу в. Дзятлава (сучасны Аршанскі раён) высечаны 6-канцовы крыж і надпіс “Въ лето 6679 месяца маия въ 7 день доспенъ кръстъ сиі. Господи, помози рабу своему Василию в крещениі іменем Рогволоду сыну Борисову”. Шанаваўся як святыня. Знішчаны ў 1936 г.

Рагвалодаў камень. Малюнак П. Драчова.

Рагвалодаў камень у капліцы. Фота І. Чысцякова. 1896 г.

Месца, дзе знаходзіўся Рагвалодаў камень. Фота аўтара. 2015 г.

1199 г.

У Оршы памёр полацкі князь Гінвіл (у хрышчэнні Юрый).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Храналогія гісторыі Оршы ч. 2

Працягваем друк працы аршанскага краязнаўцы Віктара Лютынскага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение