Зводка УУС паведамляе пра чарговы скрадзены ў Оршы ровар. У перыяд з 22 па 26-е красавіка ровар "LTD Rocco" 2014 года выпуска быў скрадзены з пад'езда гаспадара. Злачынца пакуль не знойдзены.
Яшчэ адно злачынства, якога няма ў афіцыйных зводках адбылося ў гаражным масіве па вуліцы Воз-ан Влен. Тут злачынцы ўскрылі адзін з гаражоў і спрабавалі разабраць аўтамабіль, каб забраць некаторыя яго дэталі. За гэтай справай "механікаў" і застала міліцыя.