Амаль кожны дзень прэс-служба міліцыі паведамляе пра крадзяжы з транпарту ў нашым рэгіёне. Прычым, па словах супрацоўнікаў міліцыі, гэта не выпадковы збег абставінаў, а, сапраўды, рост менавіта такіх злачынстваў. Злачынцы ўскрываюць аўтамабіль або разбіваючы шкло, або ўскрываючы багажнік, і забіраюць з аўтамабіля ўсё, што ў ім ёсць больш-меньш каштоўнага. Такім чынам тры дні таму быў акбрадзены аўтамабіль, які стаяў побач з домам па вуліцы Марата, 25. Разбіўшы шкло, злачынцы выцягнулі з аўто перфаратар і набор ключэй. У зводкі прэс-службы МУС здарэне не патрапіла.
Але сёняшняя зводка (29 красавіка) паведамляе пра падобнае здарэнне ў Талачынскім раёне. Крадзёж адбыўся ў ноч з 27-га на 28-е красавіка. Невядомы ўзламаў замок багажніка ў аўтамабіле "Фольксваген-Гольф", які знаходзіўся побач з домам гаспадара і скраў барсетку, вуды, набор ключэй. Агулам страты ацэнены ў 2,4 мільёны рублёў.
Сярод іншых здарэнняў у рэгіёне: у вёсцы Антонаўка абкрадзены дом, з якога злачынца вынес перфаратар, балгарку, бензапілу, набор ключэй і свёрлаў.
А зводка МУС паведамляе пра тое, што каля Роскага Сяльца днём быў спынены аўтамабіль "Опель", у якім жыхар Оршы перавозіў 5 кілаграмаў сямян мака.