У Лёзненскім раёне боепрыпасы часоў Другой сусветнай вайны былі знойдзены раніцай а 7-45 3 траўня. Каля вёскі Рублёва-2 знойдзены 12 артылерыйскіх снарадаў, узрывацель да іх і 8 гранатаў.
Яшчэ адно сховішча зброі часоў той вайны было знойдзена ў Горацкім райне каля вёскі Радзівонаўка. Тут вечарам таго ж дня а 18-00 проста на полі былі знойдзены 18 артылерыйскіх снарадаў і 21 узрывацель. Зброя была знойдзена пад час правядзення земляных работаў. Каля Радзівонаўкі находкі зброі не рэдкая з'ява - у мінулым годзе ў чэрвені тут былі знойдзены 12 снарадаў і 15 узрывацеляў.
А ў Віцебскім раёне каля вёскі Сіманаўшчына знойдзена самае вялікае сховішча зброі за апошні час - 63 снарада і 19 узрывацеляў.
Паводле зводкі МУС