Ва ўзросце 1 месяц і 8 дзён Камеліі паставілі страшны дыягназ - рэтынабластома 3 ступені. Наш сайт раней пісаў пра гэтую сітуацыю. Бацькі збіраюць грошы на лячэнне дачкі.
Дзіцячы парк "Казачная краіна" 14-га траўня ладзіць дабрачыннае свята, каб дапамагчы маленькай Камеліі. У раскладзе гульнявая праграма, аквагрым, дзіцячая фотазона, паветраныя шарыкі. Кошт уваходу 100 тысяч рублёў. Запіс на свята па тэлефоне: 8 (029) 516 63 29. Свята адбудзецца ў дзіцячым парку на 2-м паверсе. Пачатак а 12:00.