На працягу дзевяці месяцаў генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белсплат» не выконваў загады упраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Віцебскага аблвыканкама, працягваючы выдаваць загады аб усталяванні завышаных тарыфаў на паслугу пад назвай «тэхнічнае абслугоўванне дамафонаў» звыш задэклараваных тарыфаў.
Матэрыялы крымінальнай справы сведчаць аб здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян - абанентаў ААТ «Белсплат», колькасць якіх складае не менш 218 000 чалавек.
У цяперашні час прад'яўленае абвінавачванне па ч.3 арт.426 (наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадстаўленых яму па службе, здзейсненае з карыслівай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды грамадскім інтарэсам, цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-цэнтры СК Віцебскай вобласці.
Дарэчы, пасля ўзбуджэння крымінальнай справы тарыфы на абслугоўванне дамафонаў "Белсплат" у Оршы знізіліся прыкладна ўдвая.