Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння ў ноч з суботы на нядзелі, у выніку аварыі абодва кіроўцы транспартных сродкаў ад траўмаў памерлі. Прычым, парушылі правілы дарожнага руху абодва - таксіст выязжаючы з вуліцы Шаўчэнка не прапусціў матацыкліста, які ехаў па галоўнай дарозе. Матацыкліст у сваю чаргу значна перавысціў хуткасць: па рознай інфармацыі ад 70 кіламетраў у гадзіну да 150 кіламетраў.
Як высветлілася, для абодвух кіроўцаў гэта далёка не першае парушэнне правілаў. 60-гадовы таксіст за свае гады прыцягваўся да адказнасці з-за парушэнняў правілаў аж 21 раз.
Яшчэ цікавейая біяграфія аказалася ў матацыкліста. За 25 год свайго жыцця да адказнасці ДАІ прыцягвала яго аж 38 разоў. Пры гэтым, ён быў пазбаўлены правоў за кіраванне транспартам ў стане алкагольнага ап'янення. А нумар на яго транспартным сродку на якім ён і патрапіў у аварыю быў ад іншага матацыкла.