Першы крадзёж ровара пра які паведамляе зводка абласной міліцыі адбыўся 14 мая ў другой палове дня. Ровар "Стэлс Навігатар" 2013 года выпуска прыблізна на дзве гадзіны быў пакінуты без нагляду, чым і скарыстаўся невядомы злачынца.
Другі ровар "Форвард" 2012 года выпуска быў скрадзены каля дома па вуліцы Магілёўскай. Гаспадр пакінуў яго толькі на 15 хвілін, але і гэтага хапіла.