03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

15:00

+0

7 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Палітыка

Камуністы ў фаварытах

04.01.2014 19:02

2771 прагляд, 0 каментароў

Сфармаваныя акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў абласнога савету

Сёння прайшло паседжанне Віцебскага абласнога выканкаму і прэзідыюму савету дэпутатаў па фармаванні камісіяў па выбарах абласнога савету дэпутатаў. Па Аршаншчыне будзе абрана 8 абласных дэпутатаў, адпаведна, ў нас будзе створана 8 такіх камісіяў.

Большасць тых, хто патрапіў у спісы сябраў камісіяў гэта бюджэтнікі, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў. Сярод грамадскіх арганізацыяў практычна ў кожнай акрузе ёсць прадстаўнікі БРСМ і "Белай Русі". Шмат дзе ўвайшлі ў склад камісіяў прадстаўнікі прапазіцыйнай Камуністычнай партыі Беларусі.

Іншая сітуацыя з апазіцыйнымі партыямі. Большасць сябраў партыяў не былі ўключаны ў склад камісіяў. З 24 сябраў Партыі БНФ у склад камісіі ўвайшла толькі полацкая пісьменніца Лера Сом. З 22 сябраў апазіцыйнай камуністычнай партыі "Справядлівы Свет" у склад камісіяў патрапілі 6 чалавек, надзіва, 5 з іх уключаныя па Аршаншчыне. Акрамя "Справядлівага Свету" па Аршаншчыне ў склад камісіяў больш не патрапіла аніводнага сябра апазіцыйных партыяў, хаця Аб'яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ таксама вылучалі па тры сваіх прадстаўніка.

Па суседняму Талачынскаму раёну сярод прадстаўнікоў апазіцыі вылучаліся два сябры "Справядлівага свету" - аніводны не прайшоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Камуністы ў фаварытах

Сфармаваныя акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў абласнога савету

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение