Мерапрыемства "Пікнік на Форт Баярдзе" павінна было прайсці 28 мая на турбазе "Орша". Планавалася, што гэтае мерапрыемства пройдзе ў нестандартным для Оршы фармаце - людзі мелі права прынесці з сабой ежу, пітво (за выключэннем алкаголю) і размясціцца на пакрывалах проста на траве каля вяровачнага гарадка "Форт Баярд". Акрамя таго для гасцей планаваўся рок-канцэрт і фаер-шоў. А таксама шмат інтэрактыўных пляцовак, якіх яшчэ ні разу не было ў нашым горадзе. Рэклама мерапрыемства яшчэ не ўвайшла ў актыўную фазу, але дзякуючы не стандартнаму фармату, за кароткі час у сацыяльных сетках пра свой намер наведаць Пікнік абвесціла больш за 600 чалавек.
Але 18 мая арганізатары - моладзевае аб'яднанне "Звяз" - абвесцілі пра адмену мерапрыемства па незалежных ад іх прычынах. Справа ў тым, што на турбазе даўно планаваліся работы па высечкі шэрагу дрэваў і будаўніцтве спартовай пляцоўкі, якія па збегу акалічнасцей прыпадуць на час правядзення мерапрыемства. Арганізатары спадзяюцца, што атрымаецца правесці Пікнік у больш позднія тэрміны, але пра гэта будзе паведамлена пазней.