Прадпрыемствы Аршаншчыны ў гэтым спісе знаходзяцца далёка не на самых высокіх пазіцыях. Калі за асноўны рэйтынгавы паказчык узяць выручку ад рэалізацыі паслугаў і прадукцыі, то самае паспяховае Аршанскае прадпрыемства - Аршанскі малочны камбінат. Па ўзроўні выручкі наш малаказавод знаходзіцца на 133 месцы сярод акцыянерных таварыстваў краіны паміж Пухавіцкім камбінатам хлебапрадуктаў - 132 месца і Палессебуд - 134 месца. Выручка прадпрыемства склала крыху больш за 45,6 мільёны даляры. А чысты прыбытак 933.718 даляры.
На другім месцы сярод акцыянерных таварыстваў Аршаншчыны знаходзіцца мясакамбінат - ён на 145 месцы сярод ААТ краіны па ўзроўні выручкі. Выручка склала 42,9 мільёны даляраў. Але прыбытак у прадпрыемства аказаўся мінусавы. За 3 квартал 2013 года прадпрыемства напрацавала мінус 5.225.000 даляры.
І трэцім па велічыні выручцы аршанскім ААТ стаў камбінат хлебапрадуктаў. "Элеватар" знаходзіцца на 232 месцы ў рэйтынгу ўсіх ААТ краіны. Выручка - 26,3 мільёны даляраў. Даход 242.752 даляры.