Міжгалактычная ліга КВЗ, гульні якой адбываюцца ў Магілёве, дайшла да стадыі чвэрцьфіналу. Удзел у першай гульні прынялі 7 каманд з 14 запланаваных. Былі разыграныя два конкурсы: фрыстайл і конкурс смешнай песні. Аршанская каманда "Отличный борщ" набрала 4,8 балу ў першым і 3 ў другім. Агульны вынік 7,8 балу дазволіў заняць 4-е месца. Перамогу святкаваў магілёўскі калектыў "Доктор Хаусс", на другім месцы "Все в Стали" (Жлобін), замкнуў тройку "Заводной апельсин" (Магілёў). Наступная гульня запланавана на 19 чэрвеня.
Відэадзённік гульні.