Прадукцыя аршанскага сырнага заводу адзначана журы рэспубліканскага конкурсу "Лепшая прадукцыя года 2013". Перамогу ў конкурсе атрымалі 88 прадпрыемстваў рэспублікі, у тым ліку і "Сырны двор".
На адмысловых рэкламных абвестках, прысвечаных пераможцам, можна назіраць і эмблему аршанскага прадпрыемства.
Прадпрыемствы-пераможцы маюць права размяшчаць лагатып конкурсу на ўпакоўцы прадукцыі. Ён уяўляе сабой зялёны лісток з лупай, які сімвалізуе пільную ўвагу да экалагічнай чысціні і якасці прадукцыі, што вырабляецца. Гэты знак ужо вядомы сярод спажыўцоў. Як паказвае аналіз, пакупнікі больш ахвотна набываюць прадукцыю з такім знакам.
Цікава, што нядаўна Оршасырзавод фігураваў у негатыўным святле.