03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Грамадства

Кліматычныя вынікі 2013-га

06.01.2014 12:07

2937 праглядаў, 1 каментар

Мінулы год падцвярджае факт няўхільнага пацяплення клімату ў нашым рэгіёне

Сярэдняя тэмпература за 2013 год у Оршы склала + 6,8 градуса. Пры тым, што нормай для ХХ стагоддзя з'яўляецца значэнне + 5,1 градуса. Такім чынам, мінулы год выдаўся цяплей нормы на 1,7 градуса. Варта сказаць, што гады з сярэдняй тэмпературай ніжэй, чым +4 перасталі сустракацца з 1987 года. Так што факт пацяплення клімату ў нашым рэгіёне адназначна даказаны.

Ападкаў за год выпала 693 міліметра. Гэта значэнне блізкае да нормы, якая складае 656 мм. Але размяркоўваліся ападкі на працягу года нераўнамерна. Больш за ўсё ападкаў выпала ў лістападзе - 108 мм, а менш за ўсё - у кастрычніку - 26 мм.

Цёплымі і вельмі цёплымі ў мінулым годзе выдаліся люты, красавік, травень, чэрвень, жнівень, кастрычнік, лістапад, снежань. Самая вялікая анамалiя ў лістапада - на 4,5 градуса вышэй за норму, а вось халодным выдаўся сакавік - на 3,4 градуса ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў. Сакавік у мінулым годзе апынуўся халаднейшы за люты, што назіраецца ў нашых краях вельмі рэдка (апошні раз гэта здаралася ў 1951 годзе).

Тэмпература астатніх месяцаў апынулася блізкай да нормы.

Максімальная вышыня снежнага покрыва ў Оршы склала 46 см. ў перыяд 16-19 сакавіка пасля праходжання ураганнага снежнага шторму "Ксаўер". Але снег у красавіку раставаў з высокай хуткасцю. 7 красавіка вышыня снегу яшчэ складала 25 см, а 15 красавіка снегу ўжо не было зусім. Бясснежнай выдалася і Навагодняя ноч 2013 / 2014 года.

Апошні замаразак вясной адзначаны 29 красавіка, першы восенню 27 верасня.

Самая высокая тэмпература за 2013 год у Оршы адзначана 9 жніўня +30, 1 градуса, а самая нізкая 27 студзеня - мінус 25,3 градуса.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кліматычныя вынікі 2013-га

Мінулы год падцвярджае факт няўхільнага пацяплення клімату ў нашым рэгіёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение