У абед 7 студзеня ў раёне Чаромушак аўтамабіль ДАІ пераследваў BMW, які на поўнай хуткасці ўцякаў ад пагоні па вуліцы Міру. Відавочна, парушальнік вырашыў што на вялікай дарозе ў яго меньш шанцаў сыйсці ад пагоні і таму звярнуў з Міру ў праезд да вуліцы Матросава каля жоўтага трохпавярховіка. Выехаўшы на Матросава, BMW паспрабавала звярнуць налева каля канторы відэапракату. На гэтым скрыжаванні ў зімовы час часта ўтвараецца ледзяная корка, утварылася яна і пасля ўчорашняга снегападу. У выніку не ўпісаўшыся ў паварот, іншамарка на хуткасці ўдарылася ў дрэва.
Тым не менш, аварыя кіроўцу BMW не спыніла. Ён выскачыў з пашкоджанага аўтамабіля і пабег у кірунку чыгункі праз прыватныя агароды. Супрацоўнікі ДАІ засталіся засталіся каля месца аварыі.
Пакуль прычыны пагоні нам невядомыя.