Барыс Хамайда - жыхар Віцебска, які адзіны чалавек на ўсю краіну змог адстаяць сваё права на публічны распаўсюд інфармацыі проста на вуліцы горада. Былы дзяржслужачы ў часы перабудовы захапіўся ідэямі "Адраджэння" і дэмакратыі, далучыўся да Беларускага народнага фонту і распачаў сваю дзейнасць. Ён адзін з першых у краіне стварыў незалежную газету, якая была даволі папулярнай.
Канешне, газету праз некаторы час улады зачынілі, але спадар Барыс дзейнасці не спыніў. Публічныя пратэсты, распаўсюды свабоднай інфармацыі не рэдка прыводзілі да затрыманняў, вобшукаў, штрафаў. Дарэчы, штрафы Хамайда пырнцыпова не аплочваў з-за чаго доўгі час і не афармляў пенсію.
Але ўся гэтая дзейнасць прынесла станоўчы вынік - сёння толькі ў Віцебску ёсць месца дзе можна кожны дзень атрымаць незалежную прэсу, нацыянальную атрыбутыку або проста пагаварыць пра палітыку, пачуць чужое меркаванне, выказаць сваё.
Дзякуючы гэтаму асоба Барыса Хамайды прыцягвае шмат увагі. Так, на прэзентацыю выставы і фільма "Выбар Барыса Хамайды" прыехалі журналісты і з Магілёўскай вобласці. Акрамя Оршы прэзентацыя ўжо прайшла ў Віцебску і рыхтуецца яшчэ адна, таксама прэзентацыі пройдуць у Полацку і Глыбокім. Праз некаторы час фільм будзе даступны і ў інтэрнэце.
На фота: адна са стваральніцаў выставы і фільма Алена Сцяпанава