Міліцэйская аперацыя па затрыманні наркотыкаў адбылася 7 чэрвеня вечарам. А 21 гадзіне у кватэру дома па вуліцы 60 год БССР, дзе пражываў рабочы 1974 года нараджэння, патрапілі супрацоўнікі міліцыі. Як і чакалася, у кватэры былі выяўлены наркатычныя рэчывы - 168,92 грамаў высушанай канаплі.
У той жа дзень у міліцыю паступіла дзве заявы пра дробныя крадзяжы ў Оршы. У перашй палове дня невядомы праз незачыненае вакно веранды залез у дом і скраў ноўтбук. А ў перыяд з вечара 5 чэрвеня па вечар 7 чэрвеня невядомы адціснуў дзверы ў прыватную лазню і адтуль скраў трымер і бензапілу.