09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Беларусь, Культура

Куцеенку могуць прафінансаваць

10.06.2016 11:42

3222 прагляду, 7 каментароў

Захаванне Куцеенскага манастыра дазволена фінансаваць з дзяржаўнага бюджэту

Паводле беларускага заканадаўства дзяржава не можа фінансаваць рэстаўрацыю, аднаўленне ды іншыя работы па захаванні помнікаў, якія юрыдычна не належаць цэнтральнай уладзе. Так, помнік які стаіць на балансе раённай улады, можа разлічваць толькі на фінансаванне з боку раёну, але не з дзяржаўнага бюджэту. Такая пазіцыя дзяржавы выклікала шмат крытыкі - усё ж такі Беларусь юрыдычна лічыцца пераемніцай БССР, а, менавіта, улады БССР з камуністамі на чале і знішчылі большасць помнікаў. Пасля атрымання незалежнасці дзяржава вяртала, напрыклад, рэлігійным арганізацыям разбураныя культавыя будынкі, і не давала ні капейкі дапамогі спасылаючыся на законы. І, сапраўды, па законе было ўсё правільна. З-за крытыкі такіх законаў былі прадугледжаны некаторыя выключэнні: па-першае помнік, не важна ў чыёй уласнасці ён знаходзіцца, можа атрымаць фінансы на рэстаўрацыю па рашэнні прэзідэнта, па-другое, па рашэнні Савета Міністраў. Савет Міністраў магчымасцю падтрымаць рэстаўрацыю асобных помнікаў на днях скарыстаўся.

Савет Міністраў зацвердзіў спіс найбольш важных помнікаў краіны, якія могуць разлічваць на дапамогу дзяржавы. У спіс патрапіў і Куцеенскі манастыр, які належыць Віцебскай епархіі Праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Куцеенка адзін з двух помнікаў па Віцебскай вобласці, якім пашчасціла патрапіць у гэты спіс - другім стаў Спаса-Ефрасіньеўскі манастыр у Полацку. Аршанскія краязнаўцы прасілі ўключыць у гэты спіс і базылянскі манастыр, але не былі пачутыя. Праўда, патрапленне ў спіс помнікаў якія маюць права быць прафінансаваныя, не гарантуе, што помнік дакладна атрымае фінансаванне.

У спіс увайшло агулам 27 помнікаў, па два ў кожнай вобласці і больш у Гродненскай і Брэсцкай - там камуністы правялі меньш часу і помнікаў засталося значна больш, таму і аднаўляць ёсць што.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Куцеенку могуць прафінансаваць

Захаванне Куцеенскага манастыра дазволена фінансаваць з дзяржаўнага бюджэту

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение