Стала добрай традыцыяй, што актывісты грамадскай ініцыятывы «Чысты свет» г. Оршы ўжо чацвёрты год запар віншуюць з Новым Годам і Калядамі 20 дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Для дзяцей быў створаны радасны святочны настрой, ўручаны падарункі, паказаны міні-спектакль «Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза».
У свяце ўдзельнічалі ўсе члены сем'яў: брацікі і сястрычкі, мамы і таты, бабулі і дзядулі. Усе разам вадзілі карагоды, спявалі песні, гулялі ў снежкі, чыталі вершы для Дзеда Мароза і Снягуркі і дарылі ім свае навагоднія малюнкі.
Актывісты грамадскай ініцыятывы «Чысты свет» Кучынская Алена, Фралкова Марыя, Разумава Яраслава і Раманаў Ігар, якія падрыхтавалі мерапрыемства, назіраючы вясёлыя, добрыя, удзячныя, якія вераць у казку, вочы дзяцей, былі самі вельмі шчаслівыя ў гэты час.